У дадзеным палажэнні аб канфідэнцыяльнасці прадстаўлена інфармацыя пра апрацоўку і абарону вашых персанальных даных.
Аперацыя апрацоўкі даных: вэб-сайт праекту «Суседзі ЕС»
Орган, які кантралюе збор даных: Генеральны дырэктарат па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні (DG NEAR) / Аддзел NEAR.A2 па міжведамасных адносінах і камунікацыі
Нумар запісу:  [DPR-EC-02019]
ЗМЕСТ
1.    1. Уводзіны
2.    2. Чаму і як мы апрацоўваем вашы персанальныя даныя?
3.    3. На якой юрыдычнай падставе мы апрацоўваем вашы персанальныя даныя?
4.    4. Якія персанальныя даныя мы збіраем для далейшай апрацоўкі?
5.    5. Як доўга мы захоўваем вашы персанальныя даныя?
6.    6. Як мы абараняем і ахоўваем вашы персанальныя даныя?
7.    7. Хто мае доступ да вашых персанальных даных і каму ён прадстаўляецца?
8.    8. Якія вашы правы і як вы можаце іх рэалізаваць?
9.    9. Кантактная інфармацыя
10.    10. Дзе знайсці больш падрабязную інфармацыю?
1. УВОДЗІНЫ
Еўрапейская камісія (далей пад найменнем «Камісія») абавязваецца ахоўваць вашы персанальныя даныя і паважаць ваша права на канфідэнцыяльнасць. Камісія ажыццяўляе збор і далейшую апрацоўку персанальных даных у адпаведнасці з Рэгламентам (ЕС) 2018/1725 Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета ад 23 кастрычніка 2018 года аб абароне фізічных асоб у выпадку апрацоўкі персанальных даных установамі, органамі, ведамствамі і агенцтвамі ЕС і аб свабодным абарачэнні такіх даных (замяняе Рэгламент (ЕС) № 45/2001).
У дадзеным палажэнні аб канфідэнцыяльнасці тлумачыцца прычына апрацоўкі вашых персанальных даных, спосаб збору, апрацоўкі і забеспячэння абароны ўсіх прадстаўленых персанальных даных, парадак выкарыстання гэтай інфармацыі і правы, якія вы маеце ў дачыненні да вашых персанальных даных. У ім таксама пазначаны кантактныя дадзеныя органа, які кантралюе збор даных, і праз які вы можаце рэалізоўваць свае правы, супрацоўніка па абароне даных і Еўрапейскага інспектара па абароне даных.
Інфармацыя ў дачыненні да дзеянняў па апрацоўцы «вэб-сайту суседзі ЕС», якія ажыццяўляюцца Генеральным дырэктаратам па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні / Аддзел NEAR.A2 па міжведамасных адносінах і камунікацыі, прадстаўлена ніжэй.
2. ЧАМУ І ЯК МЫ АПРАЦОЎВАЕМ ВАШЫ ПЕРСАНАЛЬНЫЯ ДАНЫЯ?
Мэта апрацоўкі: Генеральны дырэктарат па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні / Аддзел NEAR.A2 па міжведамасных адносінах і камунікацыі збірае і выкарыстоўвае вашу персанальную інфармацыю з мэтай візуалізацыі і прасоўвання фінансаваных ЕС праектаў і праграм у краінах Усходняга і Паўднёвага суседства (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна; Алжыр, Егіпет, Ізраіль, Іарданія, Ліван, Лівія, Марока, Палестына1, Сірыя і Туніс) шляхам рассылкі асабістых запрашэнняў на мерапрыемствы, апавяшчэнняў і навінаў пра фінансаваныя ЕС праграмы і праекты, а таксама звязаныя з ЕС магчымасці ў рэгіёне Усходняга партнёрства і ў рэгіёне Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі (MENA).
Апрацоўка даных з'яўляецца празрыстай і падпарадкоўваецца прынцыпу згоды/адмовы з боку карыстальнікаў, з выкарыстаннем даных якія яны падаюць, для канкрэтных мэт.
Вашы персанальныя даныя не будуць выкарыстоўвацца для аўтаматызаванага прыняцця рашэнняў, уключаючы прафіляванне.
3. НА ЯКОЙ ЮРЫДЫЧНАЙ ПАДСТАВЕ МЫ АПРАЦОЎВАЕМ ВАШЫЯ ПЕРСАНАЛЬНЫЯ ДАНЫЯ
Мы апрацоўваем вашы персанальныя даныя, паколькі апрацоўка неабходна для выканання задачы, якая ажыццяўляецца ў грамадскіх інтарэсах або пры ажыццяўленні афіцыйных паўнамоцтваў, ускладзеных на ўстанову або орган ЕС (Артыкул 5 (a) рэгламенту ЕС 2018/1725);
Падставамі для апрацоўкі з'яўляюцца наступныя палажэнні права ЕС: Артыкул 11 кансалідаванай версіі Дамовы аб утварэнні Еўрапейскага саюза: «Установы павінны належным чынам прадстаўляць грамадзянам і прадстаўнічым аб'яднанням магчымасць даводзіць свае меркаванні і публічна імі абменьвацца адносна ўсіх сфер дзейнасці Саюза. Установы павінны падтрымліваць адкрыты, транспарэнтны і рэгулярны дыялог з прадстаўнічымі аб'яднаннямі і грамадзянскай супольнасцю».
Артыкул 21 (1) Дамовы аб Еўрапейскім саюзе (ДЕС): агульны мандат і кіруючыя прынцыпы ў галіне супрацоўніцтва ЕС у мэтах развіцця; Артыкулы 4 (4) і 208-211 Дамовы аб функцыянаванні Еўрапейскага саюза (ДФЕС).
Акрамя гэтага, апрацоўка неабходная для выканання абавязанняў Еўрапейскай камісіі па забеспячэнні бачнасці фінансавай падтрымкі Саюза, як гэта прадугледжана ў Артыкуле 4(5) Рэгламенту (ЕС) № 236/2014 Еўрапейскага парламента і Савета ад 11 сакавіка 2014 года, які вызначае агульныя правілы і працэдуры выкарыстання інструментаў Саюза для фінансавання знешніх дзеянняў, OJ L 77, 15.3.2014.
Калі дадзеныя не пазначаныя як абавязковыя, Генеральны дырэктарат па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні (DG NEAR) апрацоўвае вашы персанальныя даныя на аснове вашай згоды (Артыкул 5 (d) Рэгламенту ЕС 2018/1725). Апрацоўка даных з'яўляецца празрыстай і падпарадкоўваецца прынцыпу згоды/адмовы з боку карыстальнікаў з выкарыстаннем даных, якія яны падаюць, для канкрэтных мэт.
Мы не апрацоўваем спецыяльныя катэгорыі персанальных даных (Артыкул 10 Рэгламенту ЕС) 2018/1725.
4. ЯКІЯ ПЕРСАНАЛЬНЫЯ ДАНЫЯ МЫ ЗБІРАЕМ ДЛЯ ДАЛЕЙШАЙ АПРАЦОЎКІ?
Для ажыццяўлення аперацыі па апрацоўцы даных Генеральны дырэктарат па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні / Аддзел NEAR.A2 па міжведамасных адносінах і камунікацыі збірае наступныя катэгорыі персанальных даных:
•    Зварот*,
•    Імя,
•    Прозвішча,
•    Дзень нараджэння*,
•    Прафесія*,
•    Якія тэмы цікавяць,
•    Якія краіны цікавяць,
•    Мова апавяшчэнняў,
•    Адрас электроннай пошты,
•    Паштовы адрас*,
•    Краіна паходжання
* не з'яўляюцца абавязковымі палямі
Вашы даныя могуць збірацца з дапамогай інтэрфейсу рэгістрацыі на атрыманне навінаў, калі суб'екты даных ўводзяць свае даныя наўпрост.
Суб'екты персанальных даных даюць сваю адназначную згоду на апрацоўку персанальных даных пры запаўненні анлайн формы на падпіску. Даныя могуць таксама збірацца з іншых крыніц, уключаючы спісы ўдзельнікаў адпаведных мерапрыемстваў, тэматычныя базы дадзеных, а таксама з розных адкрытых крыніц.
5. ЯК ДОЎГА МЫ ЗАХОЎВАЕМ ВАШЫ ПЕРСАНАЛЬНЫЯ ДАНЫЯ?
Генеральны дырэктарат па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні / Аддзел NEAR.A2 па міжведамасных адносінах і камунікацыі,  захоўвае вашы персанальныя даныя толькі на працягу часу, неабходнага для дасягнення мэты збору або далейшай апрацоўкі.
Даныя будуць захоўвацца да таго часу, пакуль суб'ект даных застаецца зарэгістраваным і пакуль вэб-сайт працуе як інструмент палітыкі прасоўвання DG NEAR. Некаторыя элементы даных могуць захоўвацца на працягу больш доўгага перыяду, калі гэта прадугледжана фінансавымі органамі (10 гадоў у выпадку фінансавых аперацый) або для мэт аўдыту (звычайна 7 гадоў). Даныя будуць аўтаматычна выдалены ў канцы адпаведнага перыяду або калі яны больш не патрэбныя. Інфармацыя становіцца ананімнай цягам аднаго месяца з моманту падачы запыту на адмену рэгістрацыі.
6. ЯК МЫ АБАРАНЯЕМ І АХОЎВАЕМ ВАШЫ ПЕРСАНАЛЬНЫЯ ДАНЫЯ?
Усе персанальныя даныя ў электронным фармаце (электронная пошта, дакументы, базы даных, загружаныя пакеты даных і інш.) захоўваюцца на серверах альбо Еўрапейскай камісіі, альбо яе падрадчыкаў. Усе аперацыі па апрацоўцы ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з рашэннем Камісіі (ЕС, Еўратам) 2017/46 ад 10 студзеня 2017 года аб бяспецы сістэм сувязі і інфармацыі ў Еўрапейскай камісіі.
Падрадчыкі камісіі абавязуюцца кіравацца канкрэтным палажэннем кантракту адносна любых аперацый па апрацоўцы вашых даных ад імя Камісіі, а таксама абавязацельствамі па канфідэнцыяльнасці, вынікаючымі з транспазіцыі ў дзяржавах-членах ЕС Агульнага рэгламенту ЕС аб абароне даных (АРАД 2016/679).
У мэтах абароны вашых персанальных даных Камісія прыняла шэраг тэхнічных і арганізацыйных мер. Тэхнічныя меры ўключаюць у сябе адпаведныя дзеянні для забеспячэння анлайн бяспекі, выключэнне рызыкі страты, змены або несанкцыянаванага доступу да даных, беручы пад увагу рызыку, звязаную з апрацоўкай і характарам апрацаваных персанальных даных. Арганізацыйныя меры змяшчаюць абмежаванне доступу да персанальных даных толькі ўпаўнаважаным асобам, якія маюць законную патрэбу ў інфармацыі для мэт дадзенай аперацыі апрацоўкі.
Сабраныя персанальныя даныя і ўся звязаная з імі інфармацыя захоўваюцца на серверах аператараў падчас працы і абслугоўвання вэб-сайта.
Персанальныя даныя ў электронным фармаце: доступ да вашых персанальных даных, а таксама да любой іншай інфармацыі, сабранай на вэб-сайце, прадстаўляецца выключна праз сістэму ідэнтыфікацыі з паролем, даступную абмежаванаму ліку карыстальнікаў, з магчымасцю далейшай перадачы гэтых дадзеных органам, упаўнаважаным ажыццяўляць кантроль і праверку дзейнасці Камісіі ў адпаведнасці з правам ЕС. Гэтымі карыстальнікамі з'яўляюцца аддзелы DG NEAR, а таксама афіцыйна нанятыя знешнія падрадчыкі.
7. ХТО МАЕ ДОСТУП ДА ВАШЫХ ПЕРСАНАЛЬНЫХ ДАНЫХ І КАМУ ЁН ПРАДСТАЎЛЯЕЦЦА?
Доступ да вашых персанальных даных прадастаўляецца супрацоўнікам Камісіі, адказным за правядзенне аперацый апрацоўкі, і ўпаўнаважаным супрацоўнікам у адпаведнасці з прынцыпам «службовай неабходнасці». Такія супрацоўнікі кіруюцца статутнымі, а пры неабходнасці дадатковымі пагадненнямі аб канфідэнцыяльнасці.
Орган, які кантралюе збор даных, і ягоныя аператары маюць доступ да вашай персанальнай інфармацыі. Аператарамі могуць быць:
•    супрацоўнікі падрадчыка DG NEAR, што адказвае за паслугі камунікацыі, — кіруюць сабранымі персанальнымі данымі і праводзяць спецыяльныя апытанні ўзроўню задаволенасці карыстальнікаў;
•    супрацоўнікі падрадчыкаў DG NEAR, якія прадстаўляюць вэб-паслугі для вэб-сайта DG NEAR www.euneighbours.eu (напрыклад, дызайн вэб-сайта, хостынг вэб-сайта, уключаючы воблачныя сэрвісы і г.д.).
Падрадчыкі DG NEAR выкарыстоўваюць платформу электроннай пошты Мандрыл для рассылкі навін суб'ектам даных. Платформа Мандрыл абавязваецца выконваць патрабаванні АРАД і мае палітыку захоўвання дадзеных, што захоўваюцца на яе серверах, на працягу 30 дзён.
Далейшы доступ можа быць прадстаўлены на падставе службовай неабходнасці ўстановам ЕС (уключаючы Камісію, Прадстаўніцтвы ЕС у трэціх краінах і т.д.).
Ніякія персанальныя даныя не перадаюцца бакам, якія знаходзяцца па-за колам названых атрымальнікаў і прававых рамак. Даныя збіраюцца і апрацоўваюцца выключна для канкрэтных мэт, пазначаных у дадзеным палажэнні аб канфідэнцыяльнасці, і не павінны выкарыстоўвацца для якіх-небудзь іншых мэт.
Любы атрымальнік павінен памятаць пра сваё абавязанне не выкарыстоўваць атрыманыя даныя для іншых мэт, акрамя тых, для якіх яны былі перададзены.
8. ЯКІЯ ВАШЫ ПРАВЫ І ЯК ВЫ МОЖАЦЕ ІХ РЭАЛІЗАВАЦЬ?
Вы маеце асаблівыя правы як «суб'ект даных» у адпаведнасці з Раздзелам III (Артыкулы 14-25) Рэгламенту ЕС 2018/1725, у прыватнасці, права на доступ да вашых персанальных даных і іх выпраўленне ў выпадку, калі вашы персанальныя даныя з'яўляюцца недакладнымі або няпоўнымі. Пры неабходнасці вы маеце права сцерці вашы персанальныя даныя, абмежаваць апрацоўку вашых персанальных даных, аспрэчыць апрацоўку і права на партатыўнасць даных.
Вы маеце права аспрэчыць апрацоўку вашых персанальных даных, што законна ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Артыкулам 5(1)(a), на падставах, якія адносяцца да вашай канкрэтнай сітуацыі.
Вы пагадзіліся падаць свае асабістыя даныя ў Генеральны дырэктарат па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні / Аддзел NEAR.A2 для дадзенай аперацыі апрацоўкі. Вы можаце адклікаць сваю згоду ў любы момант, паведаміўшы аб гэтым орган, які кантралюе збор даных. Адкліканне згоды не ўплывае на законнасць апрацоўкі, здзейсненай да таго, як вы адклікалі сваю згоду.
Вы можаце скарыстацца сваімі правамі, звязаўшыся з органам, які кантралюе збор даных, або, у выпадку канфлікту, з супрацоўнікам па абароне даных. Пры неабходнасці вы таксама можаце звярнуцца да Еўрапейскага інспектара па абароне даных. Іх кантактная інфармацыя пададзена ў раздзеле 9 ніжэй.
Калі вы хочаце рэалізаваць свае правы ў кантэксце адной або некалькіх канкрэтных аперацый па апрацоўцы, калі ласка, у вашым запыце дайце іх апісанне (г.зн., спасылкі на іх ўліковыя запісы, як гэта пазначана ў раздзеле 10 ніжэй).
9. КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
•    Орган, які кантралюе збор даных
Калі вы хочаце рэалізаваць свае правы ў адпаведнасці з Рэгламентам ЕС 2018/1725, або калі ў вас ёсць заўвагі, пытанні ці перасцярогі, або калі вы хочаце падаць скаргу ў дачыненні да збору і выкарыстання вашых персанальных даных, калі ласка, звяртайцеся да органа, які кантралюе збор даных, Генеральны дырэктарат па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні / Аддзел NEAR.A2 па міжведамасных адносінах і камунікацыі,  выкарыстоўваючы адмыслова створаную паштовую скрыню NEAR-A2@ec.europa.eu.
•    Супрацоўнік па абароне даных (DPO) Еўрапейскай камісіі
Вы можаце звязацца з супрацоўнікам па абароне даных (DATA-PROTECTION-OFFICER@ec.europa.eu) датычна пытанняў, звязаных з апрацоўкай вашых персанальных даных у адпаведнасці з Рэгламентам ЕС 2018/1725.
•    Еўрапейскі інспектар па абароне даных (EDPS)
Вы маеце права звярнуцца (г. зн., вы можаце падаць скаргу) да Еўрапейскага інспектара па абароне даных (edps@edps.europa.eu), калі вы лічыце, што вашы правы, вынікаючыя з Рэгламенту ЕС 2018/1725, былі парушаны ў выніку апрацоўкі вашых персанальных даных органам, які кантралюе збор даных.
10. ДЗЕ ЗНАЙСЦІ БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНУЮ ІНФАРМАЦЫЮ?
Супрацоўнік Еўрапейскай камісіі па абароне даных (DPO) публікуе рэестр ўсіх аперацый па апрацоўцы персанальных даных Камісіяй, якія былі задакументаваны і даведзены да ягонага ведама. Вы можаце атрымаць доступ да рэестру па наступнай спасылцы: http://ec.europa.eu/dpo-register.
Гэта канкрэтная аперацыя апрацоўкі была ўключана ў публічны рэестр DPO з наступнай спасылкай на запіс: DPR-EC-02019.
 
________________________________________
1 Дадзеная назва не павінна інтэрпрэтавацца як прызнанне Дзяржавы Палестына і не супярэчыць асобным пазіцыям дзяржаў-членаў па гэтым пытанні.