Мацнейшыя жанчыны: мацнейшая Беларусь – інфармацыйны бюлетэнь

07-03-2021
Мацнейшыя жанчыны: мацнейшая Беларусь – інфармацыйны бюлетэнь
Мацнейшыя жанчыны: мацнейшая Беларусь – інфармацыйны бюлетэнь

Ва ўсіх краінах Усходняга партнёрства Еўрапейскі саюз працуе на тое, каб абараніць правы жанчын і стварыць для іх магчымасці рэалізаваць свой патэнцыял напоўніцу. Гэты інфармацыйны бюлетэнь расказвае пра асноўныя шляхі, праз якія ЕС стымулюе рэальныя змены ў Беларусі – пашырае перспектывы жанчын у бізнесе, забяспечвае магчымасці атрымання якаснай адукацыі і падтрымлівае прынцыпы справядлівага грамадства. Інфармацыйны бюлетэнь даступны на англійскай, беларускай і рускай мовах.

Што робіцца

  • Павышэнне інфармаванасці грамадскасці.

Падтрымка інфармацыйных кампаній па пытаннях гендарнай роўнасці і гвалту ў сям'і.

  • Больш жанчын у бізнесе.

Даступнасць банкаўскіх крэдытаў для прадпрыемстваў, якія ўзначальваюць жанчыны.

  • Новыя магчымасці для навучання і кар'еры.

Шырокія магчымасці ўдзелу ў праграмах абмену па ўсёй Еўропе праз «Эразмус+» і праграму «MOST».

  • Маладыя лідары-жанчыны.

Пашырэнне актыўнага ўдзелу маладых жанчын у рамках праграмы EU4Youth.

Жанчыны ў бізнесе

ЕС аказвае падтрымку жанчынам-прадпрымальніцам у Беларусі ў рамках праграмы «Жанчыны ў бізнесе», якая рэалізуецца Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР). Падтрымка, якая аказваецца ў рамках праграмы, уключае ў сябе дзелавыя кансультацыі, навучанне і ментарства для кампаній, узначаленых жанчынамі, а таксама фінансавую падтрымку праз спецыяльныя крэдытныя лініі, якія прадстаўляюцца мясцовым банкам.

Даведайцеся, як прыняць удзел: www.ebrdwomeninbusiness.com

 

"Мне спатрэбілася ўсяго 10 дзён, каб атрымаць крэдыт"! Даведайцеся, як праграма «Жанчыны ў бізнесе» дапамагла Ірыне Серажонак і яе брэнду дзіцячага адзення.

У 2019 годзе 62 жанчыны-прадпрымальніцы з Беларусі атрымалі крэдыты на агульную суму больш за 2,875 млн еўра ў рамках праграм ЕС падтрымкі МСП, а 23 атрымалі гранты на суму амаль 16 800 еўра. Яшчэ 286 жанчын скарысталіся кансультацыйнымі паслугамі. У падтрыманых кампаній гандлёвы зварот вырас амаль на 16 мільёнаў еўра, а ў выніку падтрымкі было створана 1186 новых працоўных месцаў.

 

- Галоўнае - хутка шукаць рашэнні праблемаў. Наша каманда рыхтуецца да выхаду на еўрапейскія рынкі і пашырэння продажаў анлайн. Выручка брэнда адзення Nelva Ірыны Рахманавай вырасла на 20%, а экспарт – на 45% дзякуючы дапамозе праграма «Жанчыны ў бізнэсе» - калі успыхнуў каранавірус, яны перайшлі на вытворчасць 15000 масак у дзень.

 Жанчыны-прадпрымальніцы ў Беларусі маюць доступ да шэрагу іншых фінансавых і кансультацыйных паслуг, якія прадстаўляюцца ў рамках ініцыятывы EU4Business, а таксама да шэрагу ЕС праектаў рэгіянальнага развіцця, якія фінансуюцца ЕС.

Даведацца больш: www.eu4business.eu/belarus 

Магчымасці для маладых жанчын

Erasmus+:

Праз «Эразмус+» ЕС прапануе маладым беларускім жанчынам і мужчынам шырокія магчымасці ўдзелу ў праграмах абмену па ўсёй Еўропе.

Магчымасці праграмы «Эразмус+»:

 

"Я шкадую толькі аб адным - што не зрабіла гэтага раней". Іна Сумская ўзяла ўдзел у валанцёрскім праекце Корпуса салідарнасці ў рамках «Эразмус+», які працуе з малазабяспечанымі дзецьмі ў Партугаліі.

Даведацца больш:

«Эразмус+» у Беларусі: адказы на ўсе вашы пытанні: https://www.euneighbours.eu/en/east/stay-informed/cards/erasmus-belarus

EU4Youth

  • EU4Youth падтрымлівае маладых людзей у развіцці навыкаў для атрымання працы, а таксама заахвочвае і інвестуе ў моладзевае прадпрымальніцтва, надаючы асаблівую ўвагу ўразлівым і абяздоленым групам.
  • Для праграмы EU4Youth ЕС вызначыў мэту ўдзелу маладых жанчын – 75%.
  • EU4Youth фінансуе 3 грантавыя праекты, якія дзейнічаюць у Беларусі.
  • У перыяд 2018-2020 гадоў 2217 маладых жанчын з Беларусі прайшлі навучанне і семінары ў рамках грантавых праектаў EU4Youth, 43 сталі самазанятымі пасля атрымання падтрымкі, а 14 атрымалі гранты на стварэнне свайго бізнесу.

www.euforyouth.eu

Справядлівае грамадства

"Яе справа": чаму жанчына не мусіць быць кіроўцам фуры або ляснічыхай? Фінансаваны ЕС праект "Занятасць, прафесійная адукацыя і навучанне" накіраваны на садзейнічанне прафесійнаму навучанню мужчын і жанчын, змагаючыся са стэрэатыпамі адносна "мужчынскай і жаночай працы". 

"Жанчына можа рабіць усё, што заўгодна, і яна не павінна быць абмежаваная ў выбары працы". Алена Каралёва, ляснічыха. Пад яе кіраўніцтвам 25 леснікоў на плошчы ў 9000 гектараў.

ЕС за гендарную роўнасць

Гэтая рэгіянальная праграма, якая фінансуецца Еўрапейскім саюзам ва ўсіх краінах Усходняга партнёрства, накіраваная на ўмацаванне роўных правоў і магчымасцяў для жанчын і мужчын шляхам змены грамадскіх уяўленняў пра гендэрныя ролі, барацьбы з гендэрнымі стэрэатыпамі і пашырэння ўдзелу мужчын у даглядзе дзяцей і іншых хатніх абавязках.

У сувязі з закрыццём школаў падчас пандэміі COVID-19, што ўзмацняе ціск на сем'і, асабліва на жанчын, праект пачаў новую кампанію, якая заклікае грамадства Выйсці за рамкі традыцыйных мужчынскіх і жаночых роляў у свет, дзе хатнія справы і догляд дзяцей не маюць полу.

Даведацца больш: ЕС за гендарную роўнасць: Разам супраць гендарных стэрэатыпаў і гендарнага гвалту