Апытанне грамадскай думкі 2018: Рэгіянальны агляд

10-07-2018
Апытанне грамадскай думкі, 2018 год: рэгіянальны агляд – даклад на англійскай мове
Апытанне грамадскай думкі, 2018 год: рэгіянальны агляд – даклад на англійскай…

Праект «Усходняе суседства ЕС», у супрацоўніцтве з ACT LLC, штогод праводзіць апытанні грамадскай думкі ў шасці усходніх краінах-партнёрах ЕС (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна).

Згодна з апытаннем 2018 года, амаль палова грамадзян усходніх краін-партнёраў ЕС (46%) маюць пазітыўнае стаўленне да Еўрапейскага саюза, і толькі 13% – негатыўнае. 63% лічаць, што адносіны паміж ЕС і іх краінай добрыя. Успрыманне ЕС у цэлым супадае з вынікамі мінулага года.

Мэта штогадовых апытанняў – даследаваць і лепш зразумець меркаванні і ўзровень інфармаванасці грамадзян усходніх краін-партнёраў аб ЕС і яго супрацоўніцтве са сваёй краінай. Яны ахопліваюць наступныя шырокія тэмы:

  • Агульныя ўяўленні аб ЕС
  • Каштоўнасці, звязаныя з ЕС
  • Ацэнка адносін ЕС са сваёй краінай
  • Інфармаванасць аб фінансавай падтрымцы з боку ЕС і ацэнка яе эфектыўнасці
  • Крыніцы інфармацыі
  • Ацэнка па краіне і будучыя чаканні

Даклады па краінах і інфармацыйныя бюлетэні даступныя па спасылках:

Арменія

Азербайджан

Беларусь

Грузія

Рэспубліка Малдова

Украіна

Каб даведацца больш пра супрацоўніцтва і партнёрства паміж ЕС і усходнімі краінамі-партнёрамі, пераходзьце па спасылцы: Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна