Апытанне грамадскай думкі 2017: Рэгіянальны агляд

30-10-2017
Апытанне грамадскай думкі 2017: Рэгіянальны агляд
Даклад (па-англійску)

Праект EU NEIGHBOURS east у супрацоўніцтве з ACT LLC штогод праводзіць апытанні грамадскай думкі ў шасці краінах-партнёрах ЕС (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна).

Згодна з апытаннем 2017 года, амаль палова грамадзян краін Усходняга партнёрства (44%) маюць пазітыўнае стаўленне да Еўрапейскага саюза, і толькі 13% – негатыўнае. 61% лічаць, што адносіны паміж ЕС і іх краінай добрыя. Успрыманне ЕС у цэлым супадае з вынікамі мінулага года.

Мэта штогадовых апытанняў – даследаваць і лепш зразумець меркаванні і ўзровень інфармаванасці грамадзян краін Усходняга партнёрства аб ЕС і яго супрацоўніцтве са сваёй краінай. Яны ахопліваюць наступныя шырокія тэмы:

  • Агульныя ўяўленні аб ЕС
  • Каштоўнасці, звязаныя з ЕС
  • Ацэнка адносін ЕС са сваёй краінай
  • Інфармаванасць аб фінансавай падтрымцы з боку ЕС і ацэнка яе эфектыўнасці
  • Крыніцы інфармацыі
  • Ацэнка па краіне і будучыя чаканні

Даклады па краінах і інфармацыйныя бюлетэні даступныя па спасылках:

Каб даведацца больш пра супрацоўніцтва і партнёрства паміж ЕС і краінамі Усходняга партнёрства, пераходзьце па спасылцы: Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна