Апытанне грамадскай думкі 2017: Беларусь

31-10-2017
Апытанне грамадскай думкі 2017: Беларусь
Даклад па Беларусі (па-англійску)

Праект EU NEIGHBOURS east у супрацоўніцтве з ACT LLC штогод праводзіць апытанні грамадскай думкі ў шасці краінах-партнёрах ЕС (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна).

Згодна з апытаннем, якое праводзілася ў 2017 годзе:

  • 53% беларусаў маюць нейтральнае стаўленне да ЕС, (46% у 2016 годзе). Колькасць беларусаў з негатыўным успрыняццём ЕС знізілася з 13% у 2016 годзе да 6% у 2017 годзе.
  • 54% беларусаў лічаць, што адносіны з Еўрапейскім саюзам добрыя – нязначнае змяншэнне параўнальна з 58% у 2016 годзе.
  • 52% жыхароў Беларусі давяраюць ЕС. Для параўнання, давер да арганізацыі Аб'яднаных Нацый – 46%, Еўразійскага эканамічнага саюза – 46% і НАТА – 21%.
  • 73% беларусаў лічаць, што мір, бяспека і стабільнасць з'яўляюцца самымі важнымі асабістымі каштоўнасцямі.

Мэта штогадовых апытанняў – даследаваць і лепш зразумець меркаванні і ўзровень інфармаванасці грамадзян краін Усходняга партнёрства аб ЕС і супрацоўніцтва са сваёй краінай. Яны ахопліваюць наступныя шырокія тэмы:

  • Агульныя ўяўленні аб ЕС
  • Каштоўнасці, звязаныя з ЕС
  • Ацэнка адносін ЕС са сваёй краінай
  • Інфармаванасць аб фінансавай падтрымцы з боку ЕС і ацэнка яе эфектыўнасці
  • Крыніцы інфармацыі
  • Ацэнка па краіне і будучыя чаканні

Абзорны рэгіянальны даклад па краінах Усходняга партнёрства і інфармацыйныя бюлетэні даступныя тут.

Каб даведацца больш пра супрацоўніцтва і партнёрства паміж ЕС і Беларуссю, пераходзьце па спасылцы.