20 канкрэтных задач да 2020 года: стан спраў на 2018 год

15-10-2018
20 канкрэтных задач да 2020 года: стан спраў на 2018 год
20 канкрэтных задач да 2020 года: стан спраў на 2018 год

Распачатае ў 2009 годзе як сумесная палітычная ініцыятыва, Усходняе партнёрства (УП) скіраванае на паглыбленне і ўмацаванне адносін паміж Еўрапейскім саюзам (ЕС), яго дзяржавамі-членамі і шасцю ўсходнімі суседзямі: Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Рэспублікай Малдова і Украінай. У рамках гэтай ініцыятывы ўсе партнёры абавязаліся прынесці рэальную карысць у штодзённым жыцці для грамадзян рэгіёну, засяродзіўшы ўвагу на дасягненні 20 ключавых вынікаў да 2020 года.