Паслы еўрапейскай моладзі у Беларусі

24-05-2019
Паслы еўрапейскай моладзі у Беларусі
1. Я чуў пра Паслоў еўрапейскай моладзі, але не ўпэўнены, хто яны і чым займаюцца

Паслы еўрапейскай моладзі (YEAs) – гэта сетка маладых людзей (16-25 гадоў) з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны і краін Еўрапейскага саюза (ЕС).

YEAs

Гэта валанцёры, якія цікавяцца стасункамі сваіх краін з Еўрапейскім саюзам, дзеляцца ведамі і досведам, звязаным з магчымасцямі, якія дае ЕС.

З 2016 года ініцыятыва паступова пашыралася, колькасць абраных Паслоў еўрапейскай моладзі павялічылася з 100 ў 2016 годзе да 500 у 2018 годзе. За апошнія 3 гады яны прынялі актыўны ўдзел у больш за 300 мерапрыемствах, у тым ліку ў візітах у школы і ўніверсітэты, дыскусійных клубах ЕС, Еўрашколах, удзельнічалі ў Моладзевых кірмашах, мерапрыемствах, прысвечаных ахове навакольнага асяроддзя і шмат якой іншай дзейнасці ва ўсходніх краінах-партнёрах. Паслы еўрапейскай моладзі таксама прымалі ўдзел і прадстаўлялі моладзь сваёй краіны на міжнародных мерапрыемствах і канферэнцыях, у тым ліку на Еўрапейскім моладзевым мерапрыемстве (EYE2018) у Страсбургу ў чэрвені 2018 года, Штогадовай міжнароднай канферэнцыі Усходняга партнёрства ў Вене ў снежні 2018 года і ў адкрыцці святкавання 10-гадовага юбілею Усходняга партнёрства ў Бруселі ў лютым 2019 года.

Што яшчэ больш важна, YEAs арганізуюць свае ўласныя мерапрыемствы і мерапрыемствы ў сваіх краінах і супольнасцях. Напрыклад, у гонар Дня правоў чалавека 10 снежня Паслы еўрапейскай моладзі ва ўсіх усходніх краінах-партнёрах запланавалі правядзенне ў сваіх супольнасцях мерапрыемстваў, прысвечаных правам чалавека і таму, як Еўрапейскі саюз спрыяе іх пашырэнню.

Ініцыятыва YEAs каардынуецца ад імя інстытутаў ЕС праектам EU NEIGHBOURS east.

2. Што я атрымаю, стаўшы Паслом еўрапейскай моладзі?

Як Пасол еўрапейскай моладзі, вы будзеце мець магчымасць пазнаёміцца з аднадумцамі і развіваць асабістыя навыкі. Вы пазнаёміцеся з іншымі маладымі людзьмі з вашай краіны і іншых краін, якія падзяляюць тыя ж ідэі і інтарэсы, што і вы. Вы будзеце падарожнічаць па ўсёй краіне і размаўляць з іншымі людзьмі пра Еўрапейскі саюз, яго партнёрства з вашай краінай і магчымасці, якія ён прапаноўвае. Усё гэта дапаможа вам палепшыць свае навыкі каманднай працы, рашэння праблем, працы з людзьмі і лідарства. Гэта важныя надпрафесійныя навыкі для вашай будучай кар'еры!

Актыўнасць у сваёй супольнасці дасць магчымасць паказаць сябрам, сям'і і краіне, у якой супольнасці вы хацелі б жыць. Вы зможаце пашырыць магчымасці людзей вакол вас і аказваць уплыў на іх жыццё!

І ў рэшце рэшт самае галоўнае, як Пасол еўрапейскай моладзі, вы атрымаеце магчымасць завесці сяброў, падзяліцца сваімі ведамі і вопытам або проста адкрыць для сябе навакольны свет!

3. Ці будуць мне плаціць за працу ў якасці Пасла еўрапейскай моладзі?

Ініцыятыва «Паслы еўрапейскай моладзі» з'яўляецца добраахвотнай, узнагароджанне не прадугледжваецца.

Выдаткі на арганізацыю дзейнасці YEAs пакрываюцца праектам «Усходняе суседства ЕС». Гэта ўключае, напрыклад, арганізацыю наведванняў школ і ўніверсітэтаў для правядзення інтэрактыўных семінараў, экалагічныя мерапрыемствы, такія як пасадка дрэў, удзел у міжнародных мерапрыемствах за мяжой і многае іншае.

4. Я хацеў бы стаць Паслом еўрапейскай моладзі, як мне падаць заяўку?

Можна падаваць заяўку, калі:

  • вы з'яўляецеся грамадзянінам адной з дзяржаў-членаў ЕС або ўсходніх краін-партнёраў (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова, Украіна)
  • вам 16-25 гадоў
  • у вас добры ўзровень англійскай мовы
  • вы цікавіцеся ЕС, партнёрствам і супрацоўніцтвам паміж ЕС і вашай краінай
  • вы цікавіцеся грамадскай дыпламатыяй і інфармацыйнай дзейнасцю, гатовыя дзяліцца ведамі, вопытам і інфармацыяй
  • вы зацікаўленыя ў садзейнічанні развіццю вашай супольнасці і краіны
  • вас цікавіць валанцёрская дзейнасць, вы гатовыя прысвяціць дастаткова часу грамадзянскай актыўнасці.

Каб быць у курсе абвестак аб новых конкурсах заявак і стаць «Паслом еўрапейскай моладзі», далучайцеся да сеткі «Паслы еўрапейскай моладзі» і падпісвайцеся на абвесткі Праекта EU NEIGHBOURS east!

5. Як выбіраюць YEAs?

Каб стаць Паслом еўрапейскай моладзі, трэба адпавядаць крытэрам адбору (глядзі картку # 4). Спачатку мы ацэнім вашу здольнасць выказвацца на англійскай мове і камунікаваць; затым мы паглядзім вашы веды пра ЕС і цікавасць да спраў ЕС і партнёрства ЕС з вашай краінай. Затым ацэнім ваш валанцёрскі вопыт або вопыт удзелу ў дзейнасці грамадзянскай супольнасці. Тым не менш, канчатковы выбар будзе грунтавацца на інтарэсе, матывацыі і магчымасці ўдзельнічаць з вашага боку.

6. HКолькі ў Беларусі Паслоў еўрапейскай моладзі? Што яны ўжо зрабілі?

У Беларусі 47 Паслоў еўрапейскай моладзі. Каб пазнаёміцца з імі, націсніце тут!

На сённяшні дзень YEAs у Беларусі арганізавалі і прынялі ўдзел у больш чым 20 мерапрыемствах, засяродзіўшы ўвагу на наступным:

  • наведванне школ і універсітэтаў для абмену ведамі пра ЕС і магчымасці, якія ён прапануе моладзі
  • мерапрыемствы па ахове навакольнага асяроддзя
  • міжнародныя мерапрыемствы і мерапрыемствы, звязаныя з грамадскай дыпламатыяй
  • сацыяльныя пытанні

 Вы можаце ўбачыць іх у дзеянні тут

У Беларусі Паслы еўрапейскай моладзі прыдумалі выдатную ідэю серыі мерапрыемстваў пад назвай «EU&U». Мэта ў тым, каб маладыя людзі па ўсёй Беларусі (асабліва ў больш аддаленых рэгіёнах) ведалі, што такое Еўрапейскі саюз і што ён прапануе маладым беларусам. На кожнае мерапрыемства Паслы еўрапейскай моладзі запрашаюць маладых людзей, якія прынялі ўдзел у адной з многіх праграм ЕС (напрыклад, стыпендыі, стажыроўкі, валанцёрскія праграмы), падзяліцца сваім вопытам і расказаць пра ўдзел у магчымасцях, якія прапануе Еўрапейскі саюз. На сустрэчах вітаюцца пытанні ад удзельнікаў, мерапрыемствы даюць магчымасць пазнаёміцца з вопытам іншых людзей.

Было праведзена восем мерапрыемстваў у Брэсце, Гродна, Баранавічах, Полацку, Віцебску, Магілёве, Гомелі і Бабруйску. Заставайцеся на сувязі – мерапрыемстваў будзе яшчэ шмат!

7. Я не магу далучыцца да YEAs, але я хацеў бы прыняць удзел у іх дзейнасці: ці магчыма гэта?

ТАК! Нават калі вы не Пасол еўрапейскай моладзі, вы можаце прыняць удзел у мерапрыемствах, арганізаваных YEAs! Вам цікава? Калі так, то вось як вы можаце атрымліваць актуальную інфармацыю: