Erasmus + у Беларусі

08-01-2019
Erasmus + у Беларусі
1. Мне хацелася б вучыцца за мяжой, але ў мяне няма на гэта грошай: ці можа мне дапамагчы ЕС?

Так, можа! Ці ты чуў пра Erasmus+? У рамках гэтай праграмы ЕС прапануе студэнцкія абмены ў еўрапейскіх універсітэтах для будучых бакалаўраў і магістраў, а таксама для дактарантаў. Абмены будуць з'яўляюцца часткай тваёй асноўнай праграмы навучання. Яны доўжацца ад аднаго семестра да аднаго года. Erasmus+ пакрые выдаткі на навучанне і пражыванне! Таксама можна падаць заяўку на стыпендыю Erasmus+ для поўнага курсу магістратуры ў вядучых еўрапейскіх універсітэтах.

Image

Амаль 500 студэнтаў і супрацоўнікаў ВНУ з Беларусі вучыліся або выкладалі ў Еўропе ў рамках абмену Erasmus + у 2017 годзе, а 6 беларускіх студэнтаў атрымалі магістарскую стыпендыю – адназначна варта паспрабаваць і табе!

2. Выглядае, нібы Erasmus+ – для мяне. Як падаваць заяўку?

Для ўдзелу ў праграме абменаў, зайдзі ў аддзел міжнародных адносін у сваім універсітэце – там раскажуць, якія ёсць магчымасці па тваёй спецыяльнасці, і дапамогуць  падаць заяўку.

Для атрымання ступені магістра трэба праглядзець  каталог сумесных магістарскіх праграм Erasmus Mundus. Там пералічаныя курсы, якія прапануюць стыпендыі Erasmus у наступным навучальным годзе (у 2017 годзе было 100 курсаў), затым трэба звязацца з універсітэтам, каб падаць заяўку на курс і стыпендыю.

3. А што наконт мовы? Патрэбны нейкі сертыфікат валодання англійскай мовай?

Гэта залежыць ад таго, дзе ты будзеш вучыцца і на якой мове выкладаецца курс. Некаторыя абмены прапануюць курсы на англійскай мове, іншыя курсы будуць выкладацца на мове краіны. Удзельнічаць у абмене Erasmus азначае слухаць лекцыі, пісаць эсэ і здаваць экзамены на мове навучання. Калі няма адпаведнага сертыфікату на веданне мовы, трэба будзе прайсці моўны тэст, каб ацаніць свой узровень.

Перад ад'ездам усе студэнты па абмене павінны здаць анлайн тэст Erasmus + на веданне мовы. Вынікі тэсту не перашкодзяць прыняць удзел у праграме, але могуць падказаць, ці патрэбна вам падтрымка,  даступная праз моўныя анлайн-курсы Erasmus+. У некаторых выпадках прымаючы ўніверсітэт можа таксама прапанаваць моўныя курсы.

4. Ці атрымаю я стыпендыю? Калі так, то якую?

Для студэнцкіх абменаў ЕС выдзяляе да € 500 для пакрыцця выдаткаў на праезд і ў сярэднім €800 у месяц на пражыванне.

Па стыпендыі на атрыманне ступені магістра, Erasmus + пакрые ўсе выдаткі на навучанне (уключаючы плату за навучанне, бібліятэчныя і лабараторныя выдаткі, а таксама поўную страхоўку). Прадугледжваецца  і пакрыццё расходаў на транспарт, пражыванне, а таксама штомесячныя выплаты на працягу ўсяго тэрміну навучання.

5. У чым перавагі Erasmus+? Ці лёгка потым знайсці добрую працу?

Многія міжнародныя даследаванні паказалі перавагі навучання за мяжой у рамках Erasmus + – выпускнікі Erasmus маюць больш шансаў знайсці працу, як правіла, праяўляюць большую прафесійную адказнасць і часцей за іншых  пачынаюць уласны бізнес.

Запытай ў любога выпускніка – яны хутчэй за ўсё скажуць, што значна палепшыліся іх навыкі зносін з людзьмі – веданне іншых краін, уменне ўзаемадзейнічаць з людзьмі з розных культур, адаптыўнасць. А самым важным здабыткам назавуць сяброў і новы погляд на жыццё.

Канешне, лепш за ўсё пачуць водгукі саміх удзельнікаў – вось напрыклад гісторыі Тамары, Алесі і Марыны, дзе яны распавядаць, што для іх значыла праграма Erasmus, а таксама даюць практычныя парады, як падаваць заяўку.

6. А што наконт працы? Я чуў, што Erasmus+ таксама дае магчымасці для працаўладкавання ў Еўропе – гэта так?

Так, Erasmus + падтрымлівае працаўладкаванне і стажыроўкі за мяжой для бакалаўраў, магістраў і дактарантаў, а таксама нядаўніх выпускнікоў (на працягу аднаго года пасля заканчэння вучобы). Але стажыроўка павінна адпавядаць тваёй ступені адукацыі і па магчымасці быць часткай вучэбнай праграмы. Пра магчымасці працаўладкавання і стажыровак варта ўдакладняць праз універсітэт, у якім праходзіць навучанне. Стажыроўка можа доўжыцца ад двух да дванаццаці месяцаў, пры гэтым грант Erasmus+ пакрывае расходы.

Гэты варыянт таксама падыходзіць для тых, хто навучаецца па праграмах прафесійнай адукацыі і навучання. Цябе прымуць на працоўным месцы або ва ўстанове прафесійнай адукацыі за мяжой, а перыяд навучання на працоўным месцы залічыцца, як частка вучобы. Спытай ў сваёй установе прафесійнай адукацыі, якія магчымасці ёсць для цябе.

7. Я не студэнт, але хацеў бы прыняць удзел у навучанні ці трэнінгу за мяжой –ці ёсць нешта для мяне?

Так! Erasmus + не толькі для студэнтаў. За апошнія два гады амаль 2 300 маладых людзей і моладзевых работнікаў з Беларусі прынялі ўдзел у сумесных моладзевых праектах Erasmus + (абмены, трэнінгі, палітычныя дэбаты, валанцёрства).

ЕС прапануе моладзевыя абмены, адкрытыя для ўсіх ва ўзросце ад 13 да 30 гадоў. Працягласць – ад 5 да 21 дня. Гэта могуць быць воркшопы, трэнінгі, дэбаты і многае іншае. Гэтыя абмены адбываюцца праз моладзевыя арганізацыі, падаць заяўку непасрэдна як прыватная асоба нельга. Каб даведацца больш, звяжыцеся з моладзевым інфармацыйным цэнтрам Erasmus + у Беларусі: можна напісаць у Facebook або на info.belarus@salto-youth.net, або патэлефанаваць (375) 29 3958502.

Калі вам ад 18 да 30 гадоў, для вас ёсць яшчэ адна выдатная магчымасць атрымаць вопыт за мяжой – далучыцца да Еўрапейскага корпуса салідарнасці. Гэта ўнікальны спосаб пазнаёміцца з рознымі культурамі і завесці новых сяброў, а таксама дапамагчы іншым і навучыцца новаму. Вам можа быць прапанавана, напрыклад, наступная дзейнасць: аказанне падтрымкі асобам, якія прыбылі ў пошуку прытулку, расчыстка лясоў ад расліннасці для прадухілення лясных пажараў або праца з інвалідамі ў грамадскім цэнтры. Даведайцеся, як падаць заяўку на партале Еўрапейскага корпуса салідарнасці.