Праект EU4Youth дапамог Эле з Беларусі знайсці магчымасці нават у цяжкі час

28-07-2020

Гукавай Эле з Мінску 22 гады – яна вучыцца на першым курсе Інстытута культуры па спецыяльнасці «культуролаг-менеджар». Эла – сірата, апеку на яе і яе малодшага брата аформіла бабуля, з якой яны ўсё яшчэ жывуць разам.

Каб дапамагчы матэрыяльна сабе і сваёй сям'і, Эла шукала магчымасці падзарабіць з 14 гадоў. Так, спачатку яна пайшла  палоць градкі і садзіць кветкі на кветкавую ферму,  затым расклейвала аб'яўленні, працавала прамоўтарам і барыстай у кафэ. Аднак Эла жадала большага – стаць незалежнай, пачаць свой бізнес, распрацаваць свой творчы патэнцыял.

Так, у чэрвені 2019 года Эла пайшла на курсы па прадпрымальніцтву, арганізаваныя ў рамках праекта «EU4Youth: Ад працаўладкавання да ўстойлівасці ў Арменіі, Беларусі і Украіне».

Адразу пасля сканчэння навучання Эла склала бізнес-план, яе ідэя была ў тым, каб стварыць тэматычныя туры для вандровак. Вось толькі ў конкурсе Эла не выйграла. Але здавацца ці расстройвацца – гэта зусім не пра Элу. Яна прадоўжыла старанна працаваць, сустракацца з ментарамі, займацца ў каворкінге, падрабязна разглядаць свае моцныя і слабыя бакі, каб палепшыць свой бізнес-план.

Такім чынам, Эла падала сваю новую бізнес-ідэю на конкурс з наступнай групай у лютым 2020 года. І ўся яе старанная праца ў гэты перыяд дапамагла ёй – па выніках конкурсу Эла атрымала грант у памеры  3500 еўра!

На дадзены момант Эла ужо зарэгістравала сябе ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Дзяўчына арганізуе і праводзіць розныя віды фотаздымак: студыйную, вясельную, «Love story», сямейную, індывідуальную, а таксама апрацоўвае зняты матэрыял і прэдастаўляе кліентам гатовыя здымкі.

Падчас фотаздымак Эла імкнецца дасягнуць самавыяўлення чалавека, каб ён атрымаў не толькі якасныя фатаграфіі, аднак і прыгожыя і унікальныя здымкі, якія падкрэсліваюць індывідуальнасць.

«Праўда, зараз з-за сітуацыі з каронавірусам заказы мінімальныя… але я спадзяюся, што хутка гэта ўсё ўладкуецца і на гэтым мая гісторыя поспеху не скончыцца», - крыху скардзіцца Эла на неспрыяльныя ўмовы для запуску бізнесу ў дадзены час.

Аднак Эла не апускае рукі ў цяжкіх сітуацыях. Яна адразу ж дзеліцца сваімі антыкрызіснымі планамі на бізнес у сённяшніх умовах – фатаграфаваць прыроду для продажу здымкаў фотабанкам.

Таксама, у сакавіку 2020 года Эла ў рамках праекта пайшла на курсы вэб-дызайну, каб удасканаліць свае навыкі па апрацоўцы фатаграфій. «Я нават і не думала, што тут я змагу не толькі атрымаць вопыт і новыя веды, але таксама зарабіць рэпутацыю і стварыць кліенцкую базу дзякуючы практычным заняткам».

Безумоўна, гісторыя поспеху Элы на гэтым не заканчваецца. Каардынатар праекта ў Беларусі Таццяна Бабейкіна адзначае, што гісторыя Элы вучыць ніколі не здавацца, а шукаць выйсці і альтэрнатывы: «Няважна, якія выпрабаванні падносіць жыццё (няхай гэта будзе COVID-19, крызіс ці іншая цяжкая жыццёвая сітуацыя), галоўнае – гэта не ўспрымаць іх як пакаранне, але як магчымасць лепш зразумець сябе, асэнсаваць і зрабіць пераацэнку каштоўнасцей, змяніць свае адносіны да жыцця і да іншых людзей».

Праект «EU4Youth: Ад працаўладкавання да ўстойлівасці ў Арменіі, Беларусі і Украіне» накіраваны на развіццё навыкаў працаўладкавання і самазанятасці моладзі, а таксама на пашырэнне магчымасцей для актыўнага ўдзелу моладзі ў рынку працоўнай сілы.

З моманту запуску праекта ў 2018 годзе шмат маладых людзей з Беларусі прайшлі курсы па такіх напрамках, як «Жыццёвыя навыкі» і «Працаўладкаванне», развілі свае кампетэнцыі і палепшылі прафесійныя ўменні дзякуючы прафесійна-тэхнічнай адукацыі, атрымалі неабходны працоўны вопыт, прайшоўшы стажыроўкі і навучанне непасрэдна на працоўных месцах, і ў выніку змаглі працаўладкавацца. Тыя, хто навучаўся прадпрымальніцтву, атрымалі магчымасць развіць свае бізнес-ідэі і спаборнічаць за міні-гранты. Дзякуючы праекту 17 бізнес-планаў атрымалі фінансаванне, а ўдзельнікі праекта змогуць запусціць новыя стартапы.

Таццяна Бабейкіна