Парады бабулі EU4Energy, як быць больш энергаэфектыўным

13-03-2020
Podcast

ЕС падтрымлівае меры па павышэнні энергаэфектыўнасці ў Беларусі праз праграму EU4Energy. EU4Energy працуе з праблемамі энергазабеспячэння, бяспекі і сувязі ва ўсходніх краінах-партнёрах, а таксама спрыяе выкарыстанню аднаўляльных крыніц энергіі.

Па меры таго як грамадства становіцца ўсё больш экалагічным, людзі ўсведамляюць, што энергаэфектыўнасць мае важнае значэнне для скарачэння выкідаў CO2 і абмежавання антрапагеннага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Акрамя таго, гэта выдатны спосаб сэканоміць грошы на электрычнасці.

«У часы маёй маладосці людзі не вельмі задумваліся аб тым, каб эканоміць энергію. Але цяпер мы ведаем, што энергаэфектыўнасць вельмі важная! Памятаеце — гаворка ідзе не пра тое, што трэба перастаць выкарыстоўваць энергію, а пра яе выкарыстанне больш разумна і эканомна», — кажа бабуля EU4Energy, наш прыязны эксперт па энергаэфектыўнасці.

Бабуля EU4Energy пабыла на радыёстанцыях у Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі і Рэспубліцы Малдова, дзе падзялілася парадамі, як эканоміць і энергію, і грошы, а яшчэ — ахоўваць навакольнае асяроддзе.

Паслухай поўнае інтэрв'ю з нашай бабуляй і даведайся, як стаць больш энергаэфектыўным не выходзячы з дома: