Гэты вэб-сайт Еўрапейскай камісіі накіраваны на пашырэнне доступу грамадскасці да візуальнага прадстаўлення і пашырэнне інфармаванасці пра праекты і праграмы, якія фінансуюцца ЕС, у краінах Усходняга і Паўднёвага суседства (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна; Алжыр, Егіпет, Ізраіль, Іарданія, Ліван, Лівія, Марока, Палестына, Сірыя і Туніс). Наша мэта — зрабіць інфармацыю своечасовай і дакладнай. У выпадку атрымання апавяшчэнняў пра памылкі ў інфармацыі, мы пастараемся іх выправіць. Аднак, Камісія не нясе ніякай адказнасці і не мае ніякіх абавязанняў у дачыненні да інфармацыі, даступнай на гэтым вэб-сайце.
Дадзеная інфармацыя носіць выключна агульны характар і не прызначана для разгляду канкрэтных абставін якой-небудзь канкрэтнай фізічнай або юрыдычнай асобы, яна не абавязкова з'яўляецца ўсёабдымнай, поўнай, дакладнай або актуальнай, часам яна звязана спасылкамі са знешнімі сайтамі, над якімі службы Камісіі не маюць ніякага кантролю і за якія Камісія не нясе ніякай адказнасці і забавязання ў плане прафесійнасці або юрыдычнага боку кансультацый, якія даюцца на гэтых сайтах. Калі вам неабходны канкрэтныя рэкамендацыі, заўсёды звяртайцеся да адпаведнага кваліфікаванага спецыяліста.
Калі ласка, улічвайце, што дакумент, даступны анлайн на гэтым сайце, не можа гарантавана быць дакладным адлюстраваннем афіцыйна зацверджанага тэксту. Толькі апублікаванае ў Афіцыйным часопісе Еўрапейскага саюза (Official Journal of the European Union, друкаванае выданне або, з 1 ліпеня 2013 года, электроннае выданне на вэб-сайце EUR-Lex) з'яўляецца аўтэнтычным тэкстам і мае юрыдычную сілу.
Наша мэта — мінімізаваць недахопы, выкліканыя тэхнічнымі памылкамі. Аднак некаторыя дадзеныя або інфармацыя на нашым сайце могуць быць створаны або структураваны ў файлах або фарматах, дзе не выключаны памылкі. Таму мы не можам гарантаваць, што праца нашага вэб-сайта не будзе перапынена, або што на яе не паўплываюць праблемы такога кшталту. Камісія не нясе адказнасці за падобныя праблемы, што ўзнікаюць у выніку выкарыстання дадзенага вэб-сайта або якіх-небудзь знешніх звязаных з ім вэб-сайтаў.
Дадзеная заява аб адмове ад адказнасці не накіравана на абмежаванне адказнасці Камісіі ў выпадку неадпаведнасці якім-небудзь патрабаванням, вызначаным дзеючым нацыянальным заканадаўствам, а таксама не адмяняе яе адказнасці за тое, за што дадзенае заканадаўства не адмяняе адказнасці.
Палітыка канфідэнцыяльнасці
Еўрапейская камісія і яе падрадчыкі шануюць канфідэнцыяльнасць карыстальнікаў. Палітыка канфідэнцыяльнасці распаўсюджваецца на вэб-сайты Еўрапейскага саюза ў дамене .eu. Для атрымання дадатковай інфармацыі, калі ласка, звяжыцеся з супрацоўнікам Еўрапейскай камісіі па абароне даных: DATA-PROTECTION-OFFICER@ec.europa.eu
Файлы cookie
1.    Што такое файлы cookie?
Файлы cookie — гэта элементы тэксту, створаныя службамі вэб-сайтаў, якія наведаў карыстальнік; гэтыя тэкставыя файлы могуць быць усталяваны на прыладах карыстальнікаў вэб-сайтам, які яны ў цяперашні час наведваюць («свае сталыя файлы cookie»), або іншым вэб-сайтам, а не тым, які яны ў дадзены момант наведваюць («староннія файлы cookie»). 
Для паляпшэння працы нашага вэб-сайта мы можам — пры ўмове згоды наведвальнікаў — размяшчаюць на вашай прыладзе невялікія файлы з дадзенымі, пад назвай файлы cookie. Яны дазваляюць вэб-сайту запамінаць вашыя дзеянні і прэферэнцыі (напрыклад, лагін, мову, памер шрыфта і іншыя параметры адлюстравання) на працягу пэўнага перыяду часу, дзякуючы гэтаму вам не трэба ўводзіць іх ізноў, калі вы вяртаецеся на вэб-сайт або пераходзіце з адной старонкі на іншую.

Выкарыстоўваюцца 4 розныя тыпы файлаў cookie:
•    Свае сталыя файлы cookie
•    Тэхнічныя файлы cookie 
•    Староннія файлы cookie (уключаючы файлы cookie Google Analytics)
•    Староннія файлы cookie з кнопак-віджэтаў «падзяліцца»
Ніжэй вы можаце знайсці інфармацыю пра тыпы файлаў cookie, якія выкарыстоўваюцца нашым вэб-сайтам, і іх прызначэнне (пункт 2), пра опцыю прыняць («opt-in») або адмовіцца ад размяшчэння файлаў cookie (пункт 3), а таксама пра магчымасць адмовы ад выкарыстання файлаў cookie (калі вы ўжо да гэтага выбралі опцыю «прыняць») (пункт 4).
2.    Як мы выкарыстоўваем файлы cookie?
На гэтым інфармацыйным сайце выкарыстоўваюцца наступныя тыпы файлаў cookie: «свае сталыя файлы cookie» і «тэхнічныя файлы cookie».
«Свае сталыя файлы cookie» дазваляюць адсочваць наступную інфармацыю пра наведвальнікаў нашага вэб-сайта:
•    IP-адрас (ананімізаваны)
•    Месцазнаходжанне: краіна, рэгіён, горад, прыблізная шырата і даўгата (геалакацыя)
•    Дата і час запыту (наведванне сайта)
•    Загаловак прагледжанай старонкі (Загаловак старонкі)
•    URL-адрас прагледжанай старонкі (URL адрас старонкі)
•    URL-адрас старонкі, якая праглядалася перад бягучай старонкай (URL-адрас сайта-крыніцы)
•    Разрашэнне экрана прылады карыстальніка 
•    Мясцовы час наведвальніка
•    Файлы, якія былі націснутыя і спампаваныя (Спампаваць)
•    Націснутыя спасылкі на знешнія дамены, (Outlink)
•    Час генеравання старонак (час, неабходны для генеравання вэб-старонкі вэб-серверам і наступнай яе загрузкі наведвальнікам: Хуткасць старонкі)
•    Асноўная мова ўжыванага браўзера (загаловак Прыняць-Мову)
•    Версія браўзера, плагінаў браўзера (PDF, Flash, Java,...) версія аперацыйнай сістэмы, ідэнтыфікатар прылады (загаловак агента карыстальніка)
•    Мова наведанай старонкі
•    Кампаніі
•    Пошук па сайце
•    Падзеі
Сабраныя даныя не будуць перадавацца іншым арганізацыям у маркетынгавых, камерцыйных мэтах ці мэтах даследавання рынку. Акрамя таго, вышэйзгаданыя даныя не могуць быць выкарыстаныя для ідэнтыфікацыі канкрэтнага наведвальніка.
«Свае сталыя файлы cookie» ствараюцца на гэтым сайце і дазваляюць:
•    належнае функцыянаванне вэб-сайта;
•    збор статыстыкі для паляпшэння функцыянальнасці вэб-сайта — для гэтага на сайце выкарыстоўваецца Google Analytics (больш падрабязная інфармацыя прыведзена ніжэй);
•    падзяліцца інфармацыяй у сацыяльных сетках.
Тэрмін дзеяння файлаў «сваіх сталых файлаў cookie» мінае праз трынаццаць (13) месяцаў, пасля чаго яны аўтаматычна выдаляюцца з прылады карыстальніка.
«Тэхнічныя файлы cookie» не ўтрымліваюць аніякіх дадзеных — яны размяшчаюцца на час сеансу знаходжання карыстальніка на вэб-сайце (час, выдаткаваны на прагляд зместу вэб-сайта). Гэтыя файлы cookie неабходны для захавання выбару наведвальніка пры наведванні вэб-сайта. Як толькі наведвальнік пакідае вэб-сайт, тэхнічныя файлы cookie сеансу выдаляюцца.
«Староннія файлы cookie» (уключаючы файлы cookie Google Analytics) падрабязна апісаны ніжэй у раздзеле 6.
«Староннія файлы cookie» з віджэту «падзяліцца» размяшчаюцца на камп'ютары — калі карыстальнік абраў такую опцыю — каб дазволіць карыстальнікам дзяліцца кантэнтам у сацыяльных сетках.
Вэб-сайт не ўсталёўвае файлы cookie з адлюстраваннем спасылак на нашы сацыяльныя сеткі, калі вы наведваеце наш сайт.
3.    Опцыя «прыняць»
Пры першым наведванні вэб-сайта наведвальніку прапаноўваецца выбар: прыняць («добра, я згодны/ая») або адмовіцца («адхіліць файлы cookie») ад размяшчэння файлаў cookie.

Прыняць файлы cookie: Націснуўшы на гэтую опцыю, наведвальнік дае згоду на размяшчэнне ўсіх файлаў cookie для:
•    Аптымальнага функцыянавання вэб-сайта
•    Магчымасці падзяліцца інфармацыяй у сацыяльных сетках
•    Збору статыстыкі
Адхіліць файлы cookie: націснуўшы на гэтую опцыю, наведвальнік не дае згоды на размяшчэнне любога з вышэйзгаданых файлаў cookie. У гэтым выпадку размяшчаецца толькі тэхнічны файл cookie, асноўная мэта якога — запомніць абраныя опцыі наведвальнікаў. Гэты файл cookie размяшчаецца на час сеансу карыстальніка (час, выдаткаваны на прагляд зместу вэб-сайта) і будзе аўтаматычна выдалены па заканчэнні дадзенага сеансу. Выбар опцыі «не прымаць файлы cookie» не замінае вашай навігацыі па вэб-сайце.
Выбар не зроблены: Калі наведвальнік не прымае і не адмаўляецца ад файлаў cookie, вэб-сайт разглядае гэта як адмову ад размяшчэння файлаў cookie і ўсе звязаныя з гэтым функцыі ставяцца на паўзу да таго часу, пакуль не будзе зроблены выбар. Ніякія файлы cookie не будуць размяшчацца на прыладах наведвальнікаў, пакуль на гэта не даецца згода, націснуўшы на опцыю «добра, я згодны/ая».
4.    Адмова
У выпадку, калі наведвальнік зрабіў выбар на карысць размяшчэння файлаў cookie, гэтае рашэнне заўсёды можна змяніць і ад яго адмовіцца. Для таго, каб адмовіцца, наведвальнікі павінны выдаліць усе файлы cookie са свайго браўзера. Аднак у гэтым выпадку вам можа спатрэбіцца ўручную наладжваць некаторыя параметры пры кожным наведванні сайта, а некаторыя сэрвісы і функцыі могуць не працаваць. 
Каб даведацца пра тое, як ачысціць файлы cookie у розных браўзерах, наведайце: https://www.aboutcookies.org/
5.    Опцыя «Не адсочваць»
«Не адсочваць» — гэта тэхналогія, якая дазваляе наведвальнікам адмовіцца ад адсочвання вэб-сайтамі з любымі мэтамі, уключаючы выкарыстанне аналітычных сэрвісаў, рэкламных сетак і сацыяльных платформаў. Вы можаце ўключыць опцыю «Не адсочваць» непасрэдна ў вашым вэб-браўзеры. Google Analytics не будзе адсочваць карыстальнікаў, якія ўключылі гэтую опцыю ў сваіх вэб-браўзерах.
6.    Google Analytics
Дадзены вэб-сайт выкарыстоўвае Google Analytics для адсочвання апісанай вышэй інфармацыі пра наведвальнікаў. З гэтай мэтай вышэйзгаданыя сабраныя даныя перадаюцца ў Google Inc. IP-адрасы наведвальнікаў ананімізуюцца вэб-сайтам да іх перадачы ў Google Inc; гэта абараняе ананімнасць наведвальнікаў, якія выбралі поўную функцыянальнасць вэб-сайта.
Google дзейнічае ў адпаведнасці з патрабаваннямі рамачнага пагаднення «Шчыт канфідэнцыяльнасці ЕС-ЗША», а дадатковую інфармацыю пра яго сертыфікацыю можна знайсці тут.
Акрамя таго, Google, уключаючы Google Inc.і і ягоныя даччыныя кампаніі ў ЗША, што яму цалкам належаць, пацвердзіў сертыфікацыяй, што ён прытрымліваецца адпаведных прынцыпаў «Шчыту канфідэнцыяльнасці», у тым ліку для Google Analytics.
Больш падрабязную інфармацыю пра палітыку канфідэнцыяльнасці Google можна знайсці тут.
Больш падрабязную інфармацыю пра «Шчыт канфідэнцыяльнасці ЕС-ЗША» можна знайсці на гэтай старонцы.
Google Analytics выкарыстоўвае ўбудаваную функцыю кантролю захоўвання даных. Гэтая функцыя дае ўладальнікам вэб-сайтаў магчымасць гнутка вызначаць перыяд захоўвання даных, што захоўваюцца пры адпаведным уліковым запісе Google Analytics. Вызначаны перыяд захоўвання складае 26 месяцаў; любыя даныя з перыядам захоўвання, што выходзіць за дадзены тэрмін, выдаляюцца з сервераў Google.