EU4Energy: Што гэта за праграма і як яна працуе у Беларусі?
1. Што такое EU4Energy?

Ініцыятыва Еўрапейскага саюза EU4Energy аказвае падтрымку ў галіне энергетыкі шасці краінам Усходняга партнёрства — Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Рэспубліцы Малдова і Украіне.

EU4Energy
2. Як працуе гэтая ініцыятыва?

ЕС фінансуе праекты і праграмы, якія дапамагаюць павысіць энергаэфектыўнасць і выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі, рэфармаваць энергетычныя рынкі, а таксама палепшыць энергетычную інфраструктуру і сувязь паміж краінамі.

Карта ўсіх праектаў, якія фінансуюцца ЕС у Беларусі, адлюстроўвае бягучы стан праграм у краіне.

3. Якую карысць атрымліваюць грамадзяне?

Каля 50 гарадоў Беларусі з'яўляюцца часткай праэкта ЕС “Пагаднення мэраў — Усход, які ахоплівае больш за 40% насельніцтва краіны. ЕС дапамагае ім у дасягненні мэты скарачэння выкідаў парніковых газаў на 40% да 2030 года і прыняцці сумеснага падыходу да вырашэння праблемы змякчэння наступстваў і адаптацыі да змены клімату.

Пад эгідай Пагаднення ў Беларусі былі запушчаны пяць дэманстрацыйных праектаў. Напрыклад, у Полацку было ўстаноўлена 1900 святлодыёдных лямпаў на 28 вуліцах у цэнтры гарада, каб скараціць выдаткі на электраэнергію, Таксама праходзіць штогадовы Фестываль святла, які спрыяе павышэнню энергаэфектыўнасці ў рамках Тыдня ўстойлівай энергіі ЕС. Сучаснае святлодыёднае асвятленне таксама будзе ўстаноўлена ў Бярозе ў аналагічным праекце

Акрамя таго, ЕС прафінансаваў закупку і ўстаноўку новай ветранай турбіны ў раёне вёскі Грабнікі каля Навагрудка. А бальніца ў Наваградку стала першай медыцынскай установай у рэгіёне, якая, дзякуючы падтрымцы ЕС, выкарыстоўвае сонечную энергію.

4. Якую карысць ад гэтага атрымлівае Беларусь?

Праграма EU4Energy накіравана на павышэнне якасці энергетычных дадзеных, фарміраванне рэгіянальных дыскусій, умацаванне заканадаўчай, нарматыўнай базы і паляпшэнне доступу да інфармацыі ва ўсходніх краінах-суседзях ЕС. Беларусь атрымлівае падтрымку ад Сакратарыята Энергетычнай хартыі ў рамках Праекта кіравання EU4Energy і мае магчымасць карыстацца «Дарожнай картай 2030», у якой пералічаны спосабы стымулявання інвестыцый у энергаэфектыўнасць. Сакратарыят таксама правёў ацэнку законапраекта аб электраэнергіі Рэспублікі Беларусь і прапанаваў шэраг рэкамендацый.

5. Якія ёсць магчымасці?

Такія праграмы, як Пагадненне мэраў — Усход і Пагадненне мэраў — Дэманстрацыйныя праекты, распрацаваны для надзейнага энергазабеспячэння, а таксама скарачэння энергаспажывання і выкідаў CO2.

Акрамя таго, можна наведаць партал EU4Business і даведацца пра магчымасці, якія дазваляюць зрабіць бізнес энергаэфектыўным і экалагічным. У рамках праграмы Гарызонт-2020 праходзіць знаемства з самымі перадавымі даследаваннямі і інавацыямі.

Некаторыя праграмы ЕС аказваюць фінансавую падтрымку прадпрыемствам і прыватным асобам у адпаведнасці з канкрэтнымі крытэрыямі і ўмовамі. Можна наведаць вэб-сайт Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі, або падпісацца на навіны камунікацыйнага праекта EU4Energy і атрымліваць уведамленні.