Еўрапейская школа Усходняга партнёрства ў Грузіі
1. У чым розніца паміж звычайнай сярэдняй школай і Еўрапейскай школай Усходняга партнёрства?

Ёсць два важныя адрозненні. Сам курс накіраваны на разуменне ўладкавання ЕС, яго інстытутаў, культуры, каштоўнасцей, міжнароднай і ўнутранай палітыкі.

EaP school

Двухгадовая праграма “Міжнароднага бакалаўрыяту” (IB) уключае ў сябе курсы гуманітарных навук, еўрапейскіх моў і літаратуры, мастацтва і гісторыі. Акрамя заняткаў вучні наведваюць канферэнцыі і мерапрыемствы, звязаныя з ЕС. “Міжнародны бакалаўрыят” – гэта таксама адмысловая методыка навучання з фокусам на этыку, логіку, развіццё крытычнага і незалежнага мыслення.

Еўрапейская школа Усходняга партнёрства дае ўнікальны досвед навучання ў інтэрнацыянальным асяроддзі вучняў з розных культур.

У цэлым, Еўрапейская школа Усходняга партнёрства – гэта выдатная магчымасць атрымаць адукацыю, якая падрыхтуе да выклікаў глабальнага свету, а таксама атрымаць IB-дыплом – дакумент міжнароднага ўзору.

2. Ці магу я вучыцца ў Еўрапейскай школе Усходняга партнёрства ў Грузіі?

Так, калі табе 16-17 гадоў і ты – грамадзянін Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова або Украіны і пастаянна жывеш у гэтых краінах. Колькасць месцаў абмежаваная – усяго 35 на год, таму неабходна прайсці конкурсны адбор.

Сярод патрабаванняў да ўдзельнікаў – навучанне ў сярэдняй школе ў адной з шасці краін і добрая паспяховасць. Адзнакі па кожным прадмеце не менш за 10 для Беларусі і Грузіі, 9-10 - для астатніх краін. Таксама неабходна прадэманстраваць веданне англійскай мовы на ўзроўні B2 і вышэй.

Наступны набор у школу на 2021-2022 навучальны год будзе абвешчаны ў студзені 2021 года.

3. Як я магу падаць заяўку?

Працэс падачы заяўкі складаецца з трох этапаў:

  • Падача заяўкі на сайце школы (www.eapeuropeanschool.eu)  

  • Адабраных кандыдатаў запросяць здаць два пісьмовыя тэсты – па матэматыцы і англійскай. Кандыдаты праходзяць тэсты анлайн.

  • Па выніках пісьмовых тэстаў паспяховыя кандыдаты пройдуць асабістае сумоўе праз Zoom.

Кандыдатаў адбірае кваліфікаваная камісія, якая выкарыстоўвае метады аб'ектыўнай і празрыстай ацэнкі. Падчас сумоўя прыёмная камісія будзе звяртаць асаблівую ўвагу на матывацыю навучэнцаў, іх адкрытасць да іншых культур і цікавасць да еўрапейскай тэматыкі. Падача заявак бясплатная.

4. За навучанне ў школе трэба плаціць?

Не. Калі цябе адабралі, ты атрымаеш паўнавартасную стыпендыю, фінансаваную Еўрапейскім саюзам. Стыпендыя пакрывае аплату за навучанне, пражыванне, харчаванне ў школе, квіткі дадому з Тбілісі і назад на час канікул чатыры разы на год, усе навучальныя матэрыялы і рэсурсы, неабходныя для вучобы (уключаючы кнігі, камп'ютар і смартфоны на час навучання), а таксама медыцынскую страхоўку. Атрымліваецца, калі цябе прынялі ў школу Усходняга партнёрства, дык цэлыя два гады навучання будуць для цябе абсалютна бясплатнымі – твая стыпендыя будзе аўтаматычна падоўжаная на другі год вучобы.

5. У чым перавага дыплома “Міжнароднага бакалаўрыяту” (IB)?

Калі ты хочаш вучыцца за мяжой, “Міжнародны бакалаўрыят” – гэта добры плюс пры паступленні. Гэты дыплом прызнаецца больш чым двума тысячамі ўніверсітэтаў у 75 краінах. У кожнага ўніверсітэта правілы прызнання дыпломаў розныя. Некаторыя ўніверсітэты актыўна набіраюць студэнтаў з гэтым дыпломам, некаторыя ўлічваюць балі IB-дыплома пры паступленні, а некаторыя даюць студэнтам з “Міжнародным бакалаўрыятам” спецыяльныя стыпендыі.

6. Ці будзе дыплом “Міжнароднага бакалаўрыяту” прызнаны ўніверсітэтамі ў маёй краіне?

Гэтыя дыпломы цалкам прызнаюцца ў Грузіі і прымаюцца ВНУ Арменіі. Школы “Міжнароднага бакалаўрыяту” таксама акрэдытаваныя ў Азербайджане і ва Украіне. Шэраг універсітэтаў краін Усходняга партнёрства прымае на навучанне студэнтаў з дыпломам “Міжнароднага бакалаўрыяту”. У любым выпадку, усе вучні, якія завяршаюць навучанне па стыпендыяльнай праграме, могуць падаць свой дыплом у адпаведныя дзяржаўныя ведамствы, каб атрымаць дыплом аб сярэдняй адукацыі нацыянальнага ўзору.

7. Як школа адрэагавала на сітуацыю з COVID-19 і як гэта паўплывае на працэс падачы заяўкі?

На працягу ўсяго 2020 года Еўрапейская школа дзейнічала паводле медычных пратаколаў, уведзеных у адказ на пандэмію COVID-19, перайшоўшы на поўную праграму анлайн-навучання, калі ў сакавіку 2020 года ў Грузіі былі зачыненыя школы. Для іншагародніх навучэнцаў былі замоўленыя авіябілеты, каб вярнуцца дадому на працягу першага тыдня сакавіка, і школа перайшла на поўнае анлайн-навучанне з 17 сакавіка да канца навучальнага года ў чэрвені 2020 года.

У верасні вучні змаглі вярнуцца ў школу ў адпаведнасці з усімі неабходнымі медычнымі пратаколамі, але з 14 верасня 2020 года і да гэтага часу школа павінна была зноў вярнуцца да анлайн-заняткаў. Іншагароднія студэнты заставаліся ў кампусе да снежня 2020 года; яны атрымлівалі поўную падтрымку да таго часу, пакуль не вярнуліся дадому ў першы тыдзень снежня.

Хоць пераход анлайн быў раптоўным і складаным, школа была добра падрыхтаванай да адаптацыі, паколькі ўсе вучні атрымалі ноўтбукі, а школа ўжо выкарыстоўвала шэраг анлайн-платформаў і лічбавых кніг, інструментаў і баз дадзеных, што дапамагло забяспечыць плаўны пераход, а навучэнцам плённа працягваць заняткі і атрымліваць ацэнкі ў рэжыме анлайн.

Пры наборы ў гэтым годзе працэс падачы заявак будзе праходзіць цалкам анлайн; тэсты будуць праводзяцца праз анлайн-платформу, а сумоўі - праз Zoom. Адзінае, што вам трэба, - гэта добрае падлучэнне да інтэрнэту і ноўтбук або камп’ютар з камерай і мікрафонам.

Якой бы не была сітуацыя ў верасні 2021 года, школа добра падрыхтаваная і будзе прапаноўваць найлепшую адукацыю, будзе гэта вочна, у змяшаным фармаце або цалкам анлайн.

8. Дзе я магу падрабязней даведацца пра школу?

Ты можаш зайсці на сайт http://www.eapeuropeanschool.eu. Там можна знайсці падрабязную інфармацыю пра праграму навучання і пра тое, як паступіць у школу. Паглядзі спіс часта задаваных пытанняў пра стыпендыяльную праграму, дзе ёсць адказы на пытанні пра стыпендыі, праграму “Міжнароднага бакалаўрыяту” і штодзённае жыцце ў школе. На сайце www.ibo.org можна знайсці інфармацыю пра ўніверсітэты, якія прымаюць абітурыентаў з IB-дыпломамі.

Паглядзі відэа, у якім Ева з Беларусі і Канстанцін з Малдовы дзеляцца сваім досведам і ўражаннямі.

Не прапусці новы прыём заявак на навучанне ў школе ў студзені 2021 года - сачы за навінамі на http://www.euneighbours.eu!