Паслы еўрапейскай моладзі у Беларусі
1. Я чуў пра Паслоў еўрапейскай моладзі, але не ўпэўнены, хто яны і чым займаюцца

Паслы еўрапейскай моладзі (YEAs) – гэта дынамічная еўрапейская сетка, якая аб'ядноўвае актыўную моладзь ад 16 да 26 гадоў з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова, Украіны і дзяржаў-членаў ЕС.

YEAs

Яны разам распавядаюць пра супрацоўніцтва з ЕС у рэгіёне, дапамагаюць у распрацоўцы моладзевай палітыкі і працуюць на карысць будучыні.

Ініцыятыва ўзнікла ў 2016 годзе ў рамках праекта «Усходняе суседства ЕС» (праграма «Адкрытае суседства»).

У 2020 годзе маладых паслоў ужо 700, гэта моладзь 34-х розных нацыянальнасцей з шасці краін Усходняга партнёрства, 27-мі краін-членаў ЕС і Вялікабрытаніі.

Паслы еўрапейскай моладзі – гэта студэнты, маладыя спецыялісты і моладзевыя лідары. Яны выступаюць валанцёрамі і ўдзельнічаюць у сотнях мерапрыемстваў па ўсіх краінах-удзельніцах і анлайн. Больш падрабязна пра іх можна прачытаць тут.

Ініцыятыва YEAs прапануе магчымасці для валанцёрства, кар'ернага росту і моладзевага лідарства. Паслы моладзі ўдзельнічаюць і дапамагаюць арганізаваць:

  • Мерапрыемствы ЕС, уключаючы еўрапейскія моладзевыя форумы, канферэнцыі Усходняга партнёрства, навучальныя паездкі і семінары па ўсім рэгіёне і ў дзяржавах-членах ЕС.

  • Экспертныя трэнінгі, каб пачуць аб ключавых еўрапейскіх тэмах непасрэдна ад экспертаў, якія на прамую імі займаюцца, уключаючы службовых асоб ЕС, дыпламатаў, журналістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і кампаній.

  • Трэнінгі YEA, дзе трэнерамі, настаўнікамі або кансультантамі могуць выступаць самі маладыя паслы. Яны дзеляцца ведамі і вопытам з аднагодкамі.

  • Грамадскія мерапрыемствы і актыўны ўдзел анлайн — гутаркі, семінары, марафоны ідэй, віктарыны, сустрэчы, школьныя візіты, кірмашы, дні Еўропы ці «жывыя» дэбаты ў Instagram, анлайн-бінга, кампаніі ў сацыяльных сетках, улогі, тэйковеры і многае іншае.

2. Што я атрымаю, стаўшы Паслом еўрапейскай моладзі?

Як Пасол еўрапейскай моладзі, ты зможаш пазнаёміцца з аднадумцамі і развіваць асабістыя навыкі. Ты пазнаёмішся з маладымі людзьмі з такімі ж ідэямі і інтарэсамі са сваёй і іншых краін. Ты будзеш падарожнічаць па ўсёй краіне і размаўляць пра Еўрапейскі саюз, яго партнёрства з тваёй краінай і магчымасці, якія ён прапаноўвае. Усё гэта палепшыць твае навыкі каманднай працы, рашэння праблем, працы з людзьмі і лідарства. Гэта важныя надпрафесійныя навыкі для тваёй будучай кар'еры!

Праз актыўны ўдзел ты пакажаш сябрам, сям'і і краіне, у якой супольнасці хацеў бы жыць. Ты зможаш пашырыць магчымасці людзей вакол і аказваць уплыў на іх жыццё!

І ў рэшце рэшт самае галоўнае, як Пасол еўрапейскай моладзі, ты атрымаеш магчымасць завесці сяброў, падзяліцца сваімі ведамі і вопытам або проста адкрыць для сябе навакольны свет!

3. Ці будуць мне плаціць за працу ў якасці Пасла еўрапейскай моладзі?

Ініцыятыва «Паслы еўрапейскай моладзі» з'яўляецца добраахвотнай, узнагароджанне не прадугледжваецца.

Выдаткі на арганізацыю дзейнасці YEAs пакрываюцца праектам «Усходняе суседства ЕС». Гэта ўключае, напрыклад, наведванні школ і ўніверсітэтаў для правядзення інтэрактыўных семінараў, экалагічныя мерапрыемствы, такія як пасадка дрэў, удзел у міжнародных мерапрыемствах за мяжой і многае іншае.

4. Я хацеў бы стаць Паслом еўрапейскай моладзі, як мне падаць заяўку?

Можна падаваць заяўку, калі:

  • ты грамадзянін адной з шасці дзяржаў-членаў ЕС або ўсходніх краін-партнёраў (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова, Украіна)

  • табе ад 16 да26 гадоў

  • у цябе добры ўзровень англійскай мовы

  • ты цікавішся ЕС, партнёрствам і супрацоўніцтвам паміж ЕС і сваёй краінай

  • ты цікавішся грамадскай дыпламатыяй і інфармацыйнай дзейнасцю, гатовы дзяліцца ведамі, вопытам і інфармацыяй

  • ты хочаш, каб твая супольнасць і краіна развіваліся

  • цябе цікавіць валанцёрская дзейнасць, ты гатовы прысвяціць час грамадзянскай актыўнасці.

Азнаёміцца з поўнымі крытэрыямі адбору і часта задаюць пытанні можна тут.

Каб падаць заяўку, трэба ЗАПОЎНІЦЬ КАРОТКУЮ ФОРМУ.

Пасля атрымання інфармацыі нашы рэгіянальныя і нацыянальныя каардынатары ў ЕС і ў шасці ўсходніх краінах-партнёрах звяжуцца з табой і пракансультуюць пра наступныя крокі.

Увогуле, працэс падачы заявак просты і складаецца з запаўнення формы выражэння зацікаўленнасці і прахаджэння кароткага квіза. Увесь гэты час ты будзеш на сувязі з Нацыянальным каардынатарам сваей краіны, які дапаможа табе актыўна ўдзельнічаць ў мерапрыемствах Паслоў.

Заяўкі разглядаюцца чатыры разы на год, у канцы кожнага квартала, але ўжо ў статусе кандыдата ў цябе будзе, чым заняцца.

Як толькі пачаўся працэс атрымання статусу Пасла еўрапейскай моладзі, табе прызначаць настаўніка.

5. Як выбіраюць YEAs?

Каб стаць Паслом еўрапейскай моладзі, трэба прайсці пэўныя этапы. Першы з іх — выказаць зацікаўленасць. Неўзабаве пасля гэтага з табой звяжуцца нацыянальныя прадстаўнікі з тваёй краіны. Затым пачынаецца этап праверкі, які складаецца з праграмы настаўніцтва і запаўнення пакета заявак, у тым ліку трэба будзе прайсці тэст. Заключны этап — гэта ўзгадненне кандыдатаў. На гэтым этапе, акрамя праекта «Усходняе суседства ЕС», тваю кандыдатуру будуць разглядаць і зацвярджаць некалькі зацікаўленых бакоў, такіх як Прадстаўніцтва ЕС у тваёй краіне і Еўрапейская камісія. Можа падацца, што гэта доўгі працэс, але на самой справе ўсё прасцей, чым здаецца!

Новыя Паслы моладзі будуць зацвярджацца чатыры разы на год, у канцы кожнага квартала. Колькі часу працэс зойме асабіста ў цябе залежыць ад твайго прагрэсу, а таксама ад таго, у які час года была пададзеная заяўка. Гэта можа быць ад аднаго да трох месяцаў максімум.

6. HКолькі ў Беларусі Паслоў еўрапейскай моладзі? Што яны ўжо зрабілі?

У Беларусі 76 Паслоў еўрапейскай моладзі. Каб пазнаёміцца з імі, націсні тут!

На сённяшні дзень YEAs у Беларусі арганізавалі і прынялі ўдзел у больш чым 50 мерапрыемствах. Напрыклад, нядаўна Паслы еўрапейскай моладзі арганізавалі ў Беларусі канферэнцыю “Прастора магчымасцей”, дзе расказвалі пра адукацыйныя і валанцёрскія магчымасці ў ЕС для маладых беларусаў. Яны таксама падрыхтавалі гайд для старшакласнікаў і студэнтаў, каб дапамагчы ім арыентавацца ў інфармацыі.

Прыклады мерапрыемстваў

  • наведванне школ і універсітэтаў для абмену ведамі пра ЕС і магчымасці, якія ён прапануе моладзі

  • мерапрыемствы па ахове навакольнага асяроддзя

  • міжнародныя мерапрыемствы і мерапрыемствы, звязаныя з грамадскай дыпламатыяй

  • сацыяльныя пытанні

 Вы можаце ўбачыць іх у дзеянні тут

7. Я не магу далучыцца да YEAs, але я хацеў бы прыняць удзел у іх дзейнасці: ці магчыма гэта?

ТАК! Нават калі ты не Пасол еўрапейскай моладзі, можна прыняць удзел у мерапрыемствах, арганізаваных YEAs! Цікава? Калі так, то вось як можна атрымліваць актуальную інфармацыю: